
Кніга «Заўрык і яго малодшы брат» — дэбютная дзіцячая кніга сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка — ідэальна падыходзіць, каб падрыхтаваць дзіцё да з'яўлення браціка ці сястрычкі. «Заўрык» — пра тое, як сям'я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой — старэйшы Заўрык — пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям'і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднога, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў. Просты тэкст зразумеюць нават самыя малодшыя, а яскравыя сучасныя малюнкі спадабаюцца старэйшым. Кніга выдадзена ў цвёрдай вокладцы і з тоўстай паперай, адмыслова для дзяцей. Пераклад Надзеі Кім. 36 старонак. Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», 2021 г.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.