![Літарка - беларуская кнігарня ў ЗША](https://d2j6dbq0eux0bg.cloudfront.net/images/81412330/3319240752.jpg)
Давайце разгарнем чароўную кніжку ангельскага пісьменьніка Алана Мілна і сустрэнемся з даўно знаёмымі сябрамі – Віня-Пыхам, Парсючком, Трусам і Восьлікам Іа. Гэтая казка – пра дзяцінства і сяброўства. Кожная ейная старонка дыхае цеплынёю цудоўных малюнкаў, запрашаючы дзетак упершыню пазнаёміцца зь героямі апавяданьня, а дарослых зноўку ўспомніць пра бесклапотны сьвет Лесу.
Пераклаў гэтую кніжку Віталь Воранаў.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.