Гэтая кніга складаецца з пяці розных гісторый пра Пэтсана і Фіндуса. У ёй ты сустрэнеш і курэй, і кароў, і мюклаў. Аднак тут не будзе ліса, бо Фіндус напужаў яго. Ты даведаешся, што расце ў агародзе Пэтсана, сходзіш у вандроўку і, магчыма, нават адсвяткуеш дзень народзінаў Фіндуса.
Таксама ты даведаешся крыху больш пра сваіх любімых персанажаў і пабачыш эскізы, з якіх нарадзіліся сапраўдныя кнігі.
Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.