Пераклад зь літоўскай Сяргея Шупы / Translated from Lithuanian by Siarhej Šupa.
«Туўла» — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя, які распавядае пра фатальнае каханне, Вільню, Зарэчча і багемнае жыццё, познесавецкай эпохі. Паэтычнае апавяданне скача ў прасторы і часе і нагадвае размову з каханай. Прыгнечаны сумам герой сустракае на вуліцах Вільні шмат дзіўных персанажаў, выпівае, шукае прытулак. Апісанні гарадской прасторы прасякнуты любоўю, смуткам, адчаем. Герой кнігі блукае ў пошуках таго, што не можа спраўдзіцца. Каханне ў рамане вечнае, яно не канчаецца нават пасля смерці.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.