Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц. ***
Соні пятнаццаць.
Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы.
З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана.
Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.
І яшчэ ёсць Паша…
***
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.