Самы цымус: Смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:
селяніна,
пана,
местачковага рамесніка і гандляра.
Як такое магчыма?
Маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.
Пра самы цымус.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.