Раман пра дзве душы — чэшскую і японскую, — і пра тое, што «калі на чым-небудзь засяродзішся, то цябе гэта ўнутрана расшчэпіць». Дзеянне адбываецца паралельна ў дзвюх часавых прасторах, у адной з якіх галоўная гераіня, яшчэ школьніца, праз безразважна выказанае жаданне аказваецца ўвязненай у такійскім раёне Сібуі і мусіць шукаць адтуль выхад, а ў другой яна ж, ужо студэнтка, натрапляе на малавядомы раман японскага пісьменніка, які аблытвае яе сеткай загадак, і пачынае сваё літаратурнае расследаванне. Гэта прыгода вакол захаплення іншай мовай, літаратурай і культурай і спробай знайсці да іх ключ, хаця б крышку зрабіць чужое сваім.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.