Пíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.