”Песьня Песьняў” - пераклад знакамітай і таямнічай біблейскай кнігі са старажытнаяўрэйскай мовы Сяргея Шупы з прадмовай і каментарыямі Галіны Сінілы.
Гэта самы вядомы ў сьвеце гімн каханьню, створаны больш за два тысячагодзьдзі назад, які займае першае месца ў сусьветнай літаратуры паводле колькасьці выданьняў і колькасьці моваў, на якія ён быў перакладзены — цяпер упершыню па-беларуску ў навуковым выданьні і ў літаратурным перакладзе з сакральнай мовы арыгіналу. Таямніца каханьня нават па прачытаньні гэтага тэксту ўсё роўна застанецца неразгаданай, але спробы разгадаць яе, чытаючы, — магчыма, ня менш важныя за саму разгадку. Чытайце. Кахайце!
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.