Гісторыя мінскай тусоўкі 90х: ад панкаў, металістаў, рэпераў, рэйвераў, скінхэдаў, бандытаў і «залатой моладзі». Сваімі ўспамінамі падзяліліся больш за 40 культавых менчукоў: музыкі, журналісты, прадусары, дыджэі, прамоўтэры і ўладальнікі клубаў. Вас чакаюць цікавыя байкі ад Адама Глобуса, Ігара Варашкевіча, Іллі Міцько, Яўгена Калмыкова, Паўла Булатнікава, Ягора Хрусталёва, Тамары Лісіцкай, Эдуарда Тарлецкага, Сяргея Філімонава і іншых. Багаты ўнікальны фотаматэрыял і сведчанні эпохі.
Кніга мае шыкоўны дызайн і паліграфічнае выкананне, якія ператвараюць яе ў сапраўднае падарункавае і калекцыйнае выданне. Яна, як сапраўдная машына часу, аднаўляе памяць і вяртае час.
172 старонкі, каляровае выданне, крэйдаваная папера, цвёрдая вокладка, руская мова
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.