
Твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.
Кароль краіны па-свойску называў усіх на “ты” і штораніцы бегае вакол свайго палаца ў бронекамізэльцы. Два лёсы – пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых, такія розныя погляды, статусы, жыцці – сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.