Вершы па-нямецку і па-беларуску (паралельна). Маша Калека (1907–1975) выязджала ў эміграцыю тройчы. Першы раз яшчэ дзіцём: яе сям’я ўцякла ад пагромаў з Польшчы ў Германію. Другі раз у 1938 годзе, з Берліна. Нацысты прызналі яе першыя паэтычныя зборнікі “шкоднымі і непажаданымі”, і яна эмігравала ў ЗША. А пазней – у Ізраіль.
Яна ўратавалася ад самага страшнага. Але туга па радзіме ціснула на яе да самай смерці. Новага дому яна так нідзе і не знайшла, “радзімай абраўшы любоў”.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.