Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі лекар, адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны, выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характэрныя прыкметы "хваробы геніяў і арыстакратаў". Аўтар прапануе зацікаўленаму чытачу яшчэ раз уважліва паўзірацца ў знакамітую гравюру – партрэт Францішка Скарыны.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.