«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў паэзіі, і ў прозе, і ва ўспамінах — адлюстраваны пакручасты лёс беларускага інтэлігента ХХ стагодзьдзя. Гэтая кніга мае на мэце ня толькі вярнуць у нацыянальны літаратурны кантэкст творчасьць паэта-эмігранта, але й адрадзіць сэрыю “Спадчына: агледзіны”, якую Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выдавала яшчэ нядаўна ў Беларусі.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.