Дазвольце пазнаёміць вас з кнігай пра маленькую котку Фаню і яе цудоўнае жыццё. Выданне двухмоўнае – беларуска-рускае. У кнізе няшмат тэксту, і ўвесь ён прысвечаны котцы. Кнігу-размалёўку для маленькіх і дарослых беларусаў прыдумала і намалявала гаспадыня коткі Фані – мастачка Святлана Уласава. Ілюстрацыі намаляваныя звычайнымі алоўкамі, што стварае ўражанне быццам кніга зроблена ўручную. Чытаючы кнігу, можна натхніць дзіцё ўласнаруч стварыць сваю кнігу.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.