
Перад вамі зборнік добрых казак вядомай пісьменніцы. Пяшчотныя ілюстрацыі да яго намалявала Марыся Вярцейка. У кожнай кароткай гісторыі ёсць нешта чароўнае, смешнае і… круглае!
Як звычайнаму смаўжу трапіць на каралеўскі баль? Чаму ў адным горадзе на небе ніколі не з’яўляецца месяц? Як зялёны апельсін змяніў цэлы свет? Хто стварыў вясёлку? Разам з героямі кніжкі вы пабываеце ў розных дзівосных мясцінах і спазнаеце незвычайныя прыгоды.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.