Па-беларуску і па-англійску! Сем кароткіх гісторый з рэальнага жыцця пра малога хлопчыка Томчыка і яго сям’ю.
Новая кніжка Сяргея Календы пра штодзённае жыццё малога Томчыка і яго сям’і ў духу Мантэсоры: перадусім павага і ўвага да патрэбаў і стану дзіцяці. Томчык гуляе, выбірае цацкі, плача ад стомы, гуляе ў хованкі і шукае мора — у кожным моманце свайго жыцця ён сустракае спрыянне і падтрымку з боку дарослых.
Кніга праілюстраваная Марыяй Шэндзель.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.