У апошні дзень лета ў Казіка, звычайнага хлопчыка з Каменнай Горкі, усё ідзе не так, як трэба. Заўтра першы дзень у новай незнаёмай школе, а тут старэнькі трус зганьбіў яго перад новымі сябрамі і збег з клеткі. Пошукі прыводзяць Казіка ў вагон метро, які прывозіць яго ў падземны горад звяроў, збеглых са свету людзей. Чым больш Казік робіцца сваім сярод стракатага звярынага народа, тым больш ён вучыцца цаніць сяброўства і вернасць. А яшчэ ён паціху разумее, што над Схаваным Горадам навісла смяротная небяспека — і віной таму ён сам…
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.