![Літарка - беларуская кнігарня ў ЗША](https://d2j6dbq0eux0bg.cloudfront.net/images/81412330/3319240752.jpg)
Вершаваная аповесьць па-польску і па-беларуску (паралельна). Вершаваная аповесьць “Гражына” (1823) на беларускую мову дагэтуль перакладалася двойчы цалкам, а таксама ў фрагмэнтах. У кнігу ўвайшоў новы пераклад аповесьці ў выкананьні Марыі Мартысевіч. Аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасьці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасьцю гучаньня, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысьвяціла вывучэньню тэксту і кантэксту. У кнізе вы таксама знойдзеце яе “Пасьлямову” — падарожжа па “Гражыне” ў прасторы і часе.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.