Традыцыйныя два месяцы вакацыяў – ліпень і жнівень — мастакі любяць праводзіць у маляўнічым польскім мястэчку Казімеж Дольны. І нібыта з неба тады свецяць два розныя месяцы. Калі ўзыходзіць адзін, мясцовыя жыхары-гарапашнікі ідуць спаць. Другі, зусім інакшы, зваблівае натхнёных мастакоў, паэтаў, артыстаў і музыкаў на доўгія начныя шпацыры.
Пасля выхаду зборніку ў свет у 1933 годзе Казімеж Дольны стаў надзвычай модным курортам. З таго часу і па сёння турысты, наведваючы мястэчка, шукаюць апісаныя мясціны.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.