
Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзены дасканала.
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.