Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
Хто прыдумаў, што ружовы — колер дзявочы, а блакітны — хлапчуковы? Хто прыдумаў, хай так і носіць! А ў нас свае правілы — адмяняць дурацкія прыдумкі, ламаць стэрэатыпы і не псаваць сабе дзяцінства няправільнымі правіламі!