
Першая кніжка для купання па-беларуску
Кніжка для купання на беларускай мове (0+)
Серыя “Цудада” — кніжкі-цацкі для самых маленькіх. Наш дарослы ўнутраны свет збудаваны з маленькіх цаглінак, якімі мы бавіліся ў дзяцінстве. Памятаеце першыя песенькі? Казкі на ноч? Карцінкі з дзіцячых кніжак? Серыя “Цудада” створаная для таго, каб гэтыя самыя першыя цаглінкі ў дзетак-беларусаў былі з адметнай, беларускай душой. “Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца ў рацэ. Бо вада — найлепшая забава: можна купацца, плюхацца, глядзець на рыбак, а цяпер — яшчэ і чытаць у вадзе кніжку!
4 аркушы Зручны памер 15х15 см
Палімерны матэрыял Еўрапейскі і амерыканскі сертыфікаты бяспекі
Ілюстратарка і аўтарка канцэпцыі Дарына Харытончык
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.