Дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.
Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае пераклады ўкраінскіх літаратараў: Івана Сэмесюка, Тані Радзівонавай, Вячаслава Лявіцкага, Лэсыка Панасюка, Angie Siveria. Укладальнік, аўтар фотаальбому, літаратар Алесь Плотка: " Гэта спроба паглядзець на ўсё гэта, як на адно, як на частку вельмі рознага посткаланіяльнага і каланіяльнага развіцця, хоць падзеі вельмі розныя ў Беларусі і Украіне. Багата цэнтрабежных сілаў, якія нас імкнуцца раздзяліць. Але зразумела, што ў нас адзіны вораг, і гэта адзіны працэс, які вельмі па-рознаму адбываецца. Назва апелюе да тэрміну, які створаны вядомым гісторыкам Цімаці Снайдэрам «Land lands» паміж Берлінам і Масквою». Ён больш апісвае падзеі крывавага 20 стагоддзя, але, на вялікі жаль, тэрмін гэты актуальны і дагэтуль".
Прыбытак ад продажу ідзе ў рэабілітацыйны цэнтр Ланка ў Кіеве
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.