Мова — гэта адзінае, што безумоўна адрознівае адзін народ ад іншага. Мова стварае і ўмацоўвае дзяржаўнасць. Мова гуртуе і ўмацоўвае народ. Па гэтай прычыне сучасныя варвары, захапіўшы і знішчыўшы горад, тэрыторыю або краіну, у першую чаргу замяняюць вулічныя шыльды, дзе замест мовы захопленага народу з’яўляецца мова агрэсара. Бо мова на шыльдах — гэта самы відавочны знак таго, што на гэтай зямлі ўжо іншая ўлада, іншая дзяржава і іншы народ. Таму варта памятаць, што, пакуль жыве беларуская мова, — будзе і Беларусь», — піша Ігар Случак, аўтар кнігі “Дзесяць стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”.
Кнігі дайшлі да ЗША ў крыху пашкоджанным стане, спадзяемся на разуменне абставінаў - аўтар з жонкай вымушана хаваюцца ў Беларусі і працягваюць сваю справу
Мы адчыняем кнігарню каб падтрымаць беларускую мову, якую вынішчае беларуская дзяржава.
Вашыя любімыя кнігі і новыя выданні з дастаўкай у ЗША.